Дзень кулінарны
- thegameby
- 6 нояб. 2019 г.
- 1 мин. чтения
Гэтая старонка сёння будзе нагадваць старонку фуд-блогера:) І гэта не выпадкова, бо да нас прыехала спадарыня Алена Мікульчык, кухар і гісторык беларускай кухні, сапраўдны прафесіянал сваёй справы і чароўная жанчына!
Вы толькі пачытайце, чаму яна сёння вучыла гатаваць нашых удзельнікаў:
Полiўка грыбная с жытняй закалоткай Салата з мядовым соўсам Шчупеня са свiнiнай i фасоллю Скiбка з хатнiм плаўленым сырам Курыца з яблыкамi i чарнаслiвам Шакаладна-ванiльная баба з гарэхамi Гэта яшчэ што! Заўтра нас чакае: Сырнiкi i палюхi з ванiльным соусам і шляхецкiя цукеркi бяз цукру!
Пішу і сама сабе зайздрошчу:)



















А гэта новая кніга спадарыні Алены, якая яшчэ друкуецца, але нашыя ўдзельнікі ўжо з ёй пазнаёміліся!) Карысная інфармацыя: яе можна замовіць на сайце Алены Мікульчык і навучыцца гатаваць сапраўдныя беларускія стравы, як народныя, так і шляхецкія.


Comentários