Містыка, фантастычная прырода и беларуская мова: чаму трэба адправіць вашага шкаляра на прыгодніцкую
- thegameby
- 31 окт. 2017 г.
- 3 мин. чтения
Да восеньскіх вакацыяў яшчэ застаецца колькі часу, і можна паспець запісаць вашых шкаляроў на праграму «Дзікае паляванне» па матывах містычных твораў Уладзіміра Караткевіча. На цэлы тыдзень дзеці акунуцца ў гісторыю Беларусі з яе шляхецкімі традыцыямі, народнымі вераваннямі і сельскім укладам жыцця - у праграме ёсць усяго патроху. Асабліва прыемна, што ўсе камунікацыі адбываюцца на беларуская мове.

Агенцтва «Тэрыторыя гульні» ўжо колькі год займаецца арганізацыяй забаўляльных тэматычных лагераў для дзяцей. Іх адметныя рысы – гэта пільная распрацоўка праграм, бездакорны сцэнар, прафесійныя акцёры, касцюмы, якія «б’юць» на сто працэнтаў, і поўная адпаведнасць абранай тэме. У кожнай праграме дзеці – не назіральнікі за падзямі, а іх ўдзельнікі і нават стваральнікі, якія па-сапраўднаму пражываюць кожны момант казачнай рэальнасці.
На гэтыя восеньскія вакацыі прыгодніцкі лагер прысвечаны містычнаму свету Уладзіміра Караткевіча і пройдзе пад знакам старажытных легендаў і традыцый. Гэта ўжо не першы сезон «Дзікага палявання», і па досведу папярэдніх праграм можна з упэўненасцю адзначыць: калі вы хочаце, каб вашыя дзеці глыбей пазналі і палюбілі сваю краіну, цікавіліся яе гісторыяй і культурай, то вам сюды.



Умоўна ўся праграма падзяляецца на некалькі частак. Актыўнасці гарманічна ўвязаныя адзінай канвой, хоць кожная прысвечана асобнаму пласту гісторыі і культуры. Мова лагера - беларуская.
На «Дзікам паляванні» шкаляры пазнаёмяцца з беларускай народнай культурай - старадаўнімі песнямі, танцамі, гульнямі, карагодамі і прыпавесцямі. Вішанькай на торце ў гэтай частцы праграмы стануць казкі ад бабулі. Уявіце сабе: за акном - непраглядная цемра позневосеньскага вечара, волкасць у паветры, палае лісце і густыя туманы. А ў цёплай драўлянай хаце па сценах жвава бегаюць цені ад свячных агеньчыкаў, пакуль бабуля расказвае прыціхшай дзятве чароўныя гісторыі.



Яшчэ адзін блок прысвечаны традыцыям беларускай шляхты, у тым ліку і куртуазным манерам, якія практыкаваліся ў высакародным саслоўі. Падлеткавы ўзрост - самы час навучыцца паводзіць сябе ветліва і паважліва. Наогул у грамадстве, а таксама ў адносінах да процілеглага полу. Сапраўдны шляхціц Юры дасць дзецям урокі паводзін. А яшчэ раскажа шмат цікавага пра побыт і звычаі беларускай шляхты. Бо, раскрыем невялікі сакрэт, наш Юры - не толькі вяльможны пан, але і самы сапраўдны гісторык.


Туманнае надвор’е позняй восені і чорныя сілуэты дрэў з амаль поўнасцю абляцелым лісцем дадаюць флёр таямнічасці да ўсяго, што адбываецца, так і чакаеш чарадзейства побач. Ключавым момантам гэтай частцы ў прошлым сезоне было з’яўленне Дзікага палявання і зняцце чараў з Ваўкалака. Адкуль ён тут з’явіўся? Гэта таямнічая гісторыя аб каханні, здрадзе і літасці. Даўным-даўно жылі-былі два браты, адзін з якіх праз здраду ператварыўся ў пачвару, і вось ужо некалькі стагоддзяў ён пакутуе ў звярыным абліччы. Удзельнікі праграмы выратавалі небараку, для гэтага ім прыйшлося тварам да твару сутыкнуцца з сапраўднай магіяй і правесці рытуал зняцця чар. А што будзе далей? Што чароўнага адбудзецца на гэтых вакацыях? Шкаляроў чакаюць цікавосткі!



Пасля спраў міфычных і містычных шкаляры змогуць далучыцца да дзейнасці практычнага кшталту. Нішто так не ўмацоўвае дух, як фізічная праца. У «Дзікім паляванні» прадугледжана і гэта. Недалёка ад сядзібы ёсць фермерская гаспадарка, дзе заўсёды рады рабочым рукам. Пілаваць дровы ці карміць жыўнасць? Калі ласка, закатвайце рукавы і наперад! Пасля працы на свежым паветры маладзецкі апетыт гарантаваны.





«Разыначкай» праграмы стане вандроўка ў Полацак, па гістарычных мясцінах якога правядзе вопытны гісторык.



Замест рэзюмэ. Навошта ехаць на «Дзікае паляванне»? - Правесці тыдзень на свежым паветры сярод найпрыгажэйшай прыроды - Размаўляць на беларускай мове - Даведацца шмат цікавага пра гісторыю і культуры сваёй краіны - Дакрануцца на казкі - Паесці смачнай хатняй ежы - Пажыць у маляўнічай вясковай хаце - Забыцца пра гаджэты і правесці час з аднагодкамі - Навучыцца добрым манерам - Стаць больш самастойным




Кароткая даведка:
Што гэта такое? «Дзікае паляванне» - гэта адна з шматлікіх праграм для дзяцей прыгодніцкага лагера «Легенда», створанага агенцтвам цікавых святаў «Тэрыторыя гульні». Гэта асобны сусвет са сваімі законамі і персанажамі, таямнічай атмасферай і ўсімі атрыбутамі містычнага наратыва. Поўны тыдзень дзеці будуць жыць у прыгожай сядзібе на поўначы Беларусі, дыхаць свежым паветрам, знаёміцца з гісторыяй і культурай нашай краіны, прымаць удзел у сапраўдных чароўных абрадах, напаўняцца энергіяй сумеснага баўлення часу і атрымоўваць каштоўны досвед узаемадзеяння адзін з адным.
Для каго? Школьнікі 10-15 гадоў. У групе – максімум дзесяць чалавек.
Калі? Падчас восеньскіх вакацый, з 28 кастрычніка па 3 лістапада 2018.
Дзе? Сядзіба «Запаведны востраў» у вёсцы Шо Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Месца так называецца нездарма: драўляныя дамы, акружаныя векавымі хвоямі, размешчаны на сапраўдным востраве паміж двума азёрамі - Івесь і Шо. Дабрацца да сядзібы з «вялікай зямлі» можна па мастку або на лодцы.


Каму тэлефанаваць?
Агенцтву цікавых святаў «Тэрыторыя гульні». + 375 29 318 24 37.
Comments